Новая галоўная рэдактарка «Маяка» Вікторыя Футрына атрымлівае сертыфікат праходжання курсаў журналістыкі ад галоўнага ідэолага Гомельскай вобласці Дзмітрыя Язерскага ў 2022 годзе. Фота: сацсеткі

Новая галоўная рэдактарка «Маяка» Вікторыя Футрына атрымлівае сертыфікат праходжання курсаў журналістыкі ад галоўнага ідэолага Гомельскай вобласці Дзмітрыя Язерскага ў 2022 годзе. Фота: сацсеткі

Пасля зацвярджэння ў студзені 2023 года экс-галоўрэда «Маяка» Ірыны Канавалавай кіраўніком Гомельскага гарадскога радыё 107.4 FM пасада галоўнага рэдактара раённага выдання заставалася вакантнай на працягу амаль паўгода. Галоўнай рэдактарка была зацверджана Вікторыя Футрына. Новая кіраўніца прыйшла ў выданне толькі ў пачатку 2022 года.

Як і яе папярэдніца, Вікторыя Футрына да прыходу ў «Маяк» не мела дачынення да прафесійнай журналістыкі. Ураджэнка Рэчыцы скончыла школу ў 2013 годзе і паступіла на юрыдычны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны. Тут яна стала актывісткай БРСМ, што ў далейшым і вызначыла яе будучую кар'еру.

Працягнуўшы працу ў БРСМ пасля заканчэння ўніверсітэта, прапагандыстка-пачатковец брала ўдзел у стварэнні патрыятычныя ролікаў для мясцовых СМІ. Паралельна Футрына была прыцягнута да прафсаюзнай працы. Яна стала інспектаркай працы Гомельскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, пра што распавядае на старонках «Маяка», падпісваючыся сваім дзявочым прозвішчам Лапіцкая.

Публікацыі Вікторыі Футрынай на старонках «Маяка» ў 2022 годзе

Публікацыі Вікторыі Футрынай на старонках «Маяка» ў 2022 годзе

У чэрвені 2022 года Вікторыя Футрына прайшла курсы павышэння кваліфікацыі для журналістаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце. І ў гэты ж час на старонках «Маяка» пачалі з'яўляцца яе першыя прапагандысцкія тэксты. Наваяўленая журналістка, якая ў год Еўрамайдана толькі скончыла школу, адразу ж узялася за ўкраінскую тэматыку.

Публікацыі Вікторыі Футрынай на старонках «Маяка» ў 2023 годзе

Публікацыі Вікторыі Футрынай на старонках «Маяка» ў 2023 годзе

Шлях ад журналісткі-пачаткоўца да галоўнага рэдактара раённай газеты заняў крыху больш за год. У чаканні прызначэння, Футрына пачала больш актыўна выкарыстоўваць мову нянавісці ў сваіх публікацыях. У матэрыялах прапагандысткі сталі з'яўляцца фэйкавыя карцінкі з абразамі прэзідэнта Украіны.

Вывучэнне тэкстаў Футрынай паказвае, што яна ўжо адбылася як прарэжымная прапагандыстка. Беларусаў, якія эмігравалі, яна называе адшчапенцамі і бамжамі, у падрабязнасцях апісвае прававы рэжым эмігрантаў у Еўропе, які з'яўляецца абсалютнай выдумкай.

Футрына пра прававое становішча беларускіх эмігрантаў у Еўропе

Футрына пра прававое становішча беларускіх эмігрантаў у Еўропе

На думку аўтараў «Флагштока», бачачы прыклад сваёй папярэдніцы, Вікторыя Футрына напэўна таксама паспрабуе скарыстацца сваімі прапагандысцкімі навыкамі для далейшага кар'ернага росту. Таму варта чакаць, што ў будучыні градус нянавісці на старонках некалі спакойнай Гомельскай раёнкі будзе толькі нарастаць.

Чытайце таксама:

Рэдактарку гомельскай раёнкі, вядомую як даносчыцу, прызначылі кіраваць «зачышчаным» радыё

«За данясенне праўды да сусветнай супольнасці». Белтэлерадыёкампанія прэміравала прапагандыстак, што трапілі пад еўрапейскія санкцыі

«А ці будзе створаны рэсурс накшталт Tut.by?» Што прапагандысты кажуць беларусам на сустрэчах і якія пытанні ім задаюць людзі 

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
25