Месцы былога кінатэатра «Сучаснік». Фота: «Мінск-Навіны»

Месцы былога кінатэатра «Сучаснік». Фота: «Мінск-Навіны»

Ад калісьці знакавага для жыхароў горада кінатэатра «Сучаснік» сёння не засталося і следу. Цяпер на яго месцы будзе зялёная зона, якой займаюцца працаўнікі «Экалогіі горада». На ўчастку ўжо праклалі дарожкі з тратуарнай пліткі, засяваюць газонную траву.

Кінатэатр «Сучаснік» да няўдалай рэканструкцыі. Фота: Realt&by

Кінатэатр «Сучаснік» да няўдалай рэканструкцыі. Фота: Realt&by

«Я ў гэтым раёне жыву з 2005 года. Наколькі памятаю, кінатэатр на той час ужо быў зачынены. Тэрыторыя была абгароджаная, тут нават збіраліся нешта будаваць, але гэтага так і не адбылося. Даўгабуд нас ніяк не напружваў — стаяў і стаяў. Праўда, пенсіянеры першапачаткова спадзяваліся, што будынак прывядуць у парадак, а потым там адкрыюцца гурткі, секцыі, танцавальныя пляцоўкі і іншыя аб'екты», — адзначыла мясцовая жыхарка Ала.

Новыя пешаходныя дарожкі ў Тучынскім скверы. Фота: «Мінск-Навіны»

Новыя пешаходныя дарожкі ў Тучынскім скверы. Фота: «Мінск-Навіны»

Высаджаныя маладыя дрэўцы. Фота: «Мінск-Навіны»

Высаджаныя маладыя дрэўцы. Фота: «Мінск-Навіны»

Тучынскі сквер з'яўляецца адной са славутасцяў раёна, тут размешчана вялікая сажалка, якая ўтварылася, калі гліняныя кар'еры, з якіх паступала сыравіна для мясцовых цагельняў, напоўніліся вадой. Назва як сквера, так і самога прадмесця Тучынка, паходзіць ад гэтых сажалак, якія таксама называлі «тучкамі». У савецкі час сажалку ў скверы ўпарадкавалі, размясціўшы вакол яе мазаічныя фігуры дзівосных водных істот і абсадзіўшы ніцымі вербамі.

Сажалка (тучка) у скверы. Фота: «Мінск-Навіны»

Сажалка (тучка) у скверы. Фота: «Мінск-Навіны»

У 2002 годзе з-за незапатрабаванасці ў гараджан кінатэатр «Сучаснік» зачынілі. Пазней паступалі прапановы зрабіць з яго мясцовы Палац культуры, потым забаўляльны цэнтр з кіназалай, спартыўным клубам, гасцініцай. 

Будынак кінатэатра ў працэсе зносу ў чэрвені 2023 года. Фота: «Мінск-Навіны»

Будынак кінатэатра ў працэсе зносу ў чэрвені 2023 года. Фота: «Мінск-Навіны»

Аднак праекта так і не ўвасобілі ў жыццё — праз пару гадоў будоўля прыпынілася, а ў 2016 годзе і зусім была закансерваваная. З тых часоў разбураны будынак стаў прытулкам для мясцовых бяздомных і творчай пляцоўкай для графіцістаў-аматараў.

Чытайце таксама:

На мінскай вуліцы Харкаўскай зносяць будынак былога кінатэатра «Сучаснік»

У цэнтры Мінска хочуць пабудаваць праваслаўную царкву

Віцебскія ўлады сталі на шлях знішчэння ўсяго, што прывялі ў занядбанне. Цяпер МНС падарвала ўшацкі млын

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
0