Наталля Качанава. Фота: Мінск-навіны

Наталля Качанава. Фота: Мінск-навіны

«Мы збіраліся па выніках першага квартала, дамаўляліся, што да канца паўгоддзя ўсё будзе зроблена. Але выкананы не ўсе задачы. Усё, што тычыцца аб'ектыўных прычын, незалежных ад Мінгарвыканкама, яго старшыня Уладзімір Кухараў агучыў на пасяджэнні Савета міністраў. Лічу, што рэспубліканскія органы кіравання павінны падключыцца да гэтай працы», — сказала Наталля Качанава.

Спікерка верхняй палаты парламента нагадала ўдзельнікам паседжання словы Лукашэнкі пра тое, што ў аснове ўсяго ляжыць эканоміка.

«Кіраўнік дзяржавы выразна пазначыў задачу выканаць прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Трэба сёння рабіць усё магчымае і немагчымае і не трэба спасылацца на ніякія санкцыі. Вы павінны працаваць так, як мае быць. Сёння час магчымасцяў. Кожны за сваё прадпрыемства павінен адказваць. Размова па выніках працы за 9 месяцаў будзе вельмі сур'ёзная. Трэба прыняць усе меры для выканання прагнозных паказчыкаў», — рэзюмавала Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

Наталля Качанава: Не будзе нам шчасця нідзе ў іншай краіне

Наталля Качанава: Мы праводзім вялікую працу ў краіне, каб зрабіць жыццё нашых людзей лепшым

Наталля Качанава прапанавала правесці інвентарызацыю прамысловасці Беларусі і Расіі

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
27
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1