«Сотні тысяч з вас пакінулі радзіму. Вы збеглі ад рэпрэсій і бесперспектыўнасці. Для бальшыні гэтай маштабнай эміграцыі Польшча стала бяспечным прыстанішчам. У нашай краіне, вы можаце развіваць свае таленты і прадпрымальніцтва.

Мы ведаем, што многія з вас мараць аб хуткім вяртанні дадому. На жаль, спіраль гвалту не спыняецца. Вашы суайчыннікі ў краіне падвяргаюцца бязлітаснай прапагандзе.

Аднак я перакананы, што ў будучыні вольная краіна вас прыме, каб мець магчымасць поўнага і сапраўднага росквіту», — прыводзіць яго словы Польскае радыё.

Кіраўнік МЗС дадаў, што Польшча паважае імкненне беларускага грамадства захоўваць уласную нацыянальную ідэнтычнасць.

«Культывуючы беларускую ідэнтычнасць, вы паказваеце, што з’яўляецеся часткай еўрапейскай сямʼі. Польшча падтрымлівае вашы нацыянальныя надзеі і еўрапейскія памкненні», — сказаў Збігнеў Раў.

Чытайце таксама:

«Кітай павінен паслаць Лукашэнку адпаведны сігнал». У Польшчы дапускаюць закрыццё чыгуначных пераходаў з Беларуссю

Ціманоўская едзе на чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ад Польшчы

Польшча хоча адправіць на мяжу з Беларуссю яшчэ тысячу салдат

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0