Фота: facebook.com/pasienislt

Фота: facebook.com/pasienislt

«Сёння спаўняецца тры гады з моманту фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Міністэрства замежных спраў паставіла на памежных пунктах пропуску Меднікі, Салечнікі, Шумск, Лаварышкі, Райгард і Цверач рэкламныя шчыты з заклікам звярнуць на іх увагу. Яны будуць праводзіць вас кожны раз, калі вы адправіцеся ў краіну, дзе кіруе рэжым Аляксандра Лукашэнкі», — гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай памежнай службы Літвы.

Фота: facebook.com/pasienislt

Фота: facebook.com/pasienislt

«У сувязі з наяўнымі пагрозамі мы рэкамендуем грамадзянам Літвы ўстрымацца ад паездак у Беларусь, а тым, хто там знаходзіцца, неадкладна пакінуць краіну, паколькі гэта можа паставіць пад пагрозу вашу бяспеку, здароўе і жыццё», — дадалі ў ведамстве. 

Чытайце таксама:

Літва закрые два пераходы на мяжы з Беларуссю на наступным тыдні

Літва замарозіла больш за 23 млн еўра беларускіх актываў і змагаецца са схемамі абыходу санкцый

Прэм'ер Літвы заявіла пра механізм закрыцця мяжы з Беларуссю

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2