Фота: MonaLuna, Wikimedia Commons
Белых птушанят лебедзя-шыпуна называюць польскімі. Бо лебедзяў гэтай морфы ў Заходнюю Еўропу для развядзення прывозілі з Польшчы. Цяпер гэтая морфа шыпуна называецца immutabilis.
Белы колер апярэння птушанят вызваны мутацыяй у палавой храмасоме Х. Гэтыя гены рэцэсіўныя, падаўляюцца нармальнымі, якія адказваюць за шэры колер.
У птушак, у адрозненне ад звяроў, у самак ёсць храмасомы Х і Y, а ў самцоў — XX. Таму ў маладых самак белы колер заўсёды праяўляецца, калі бацька — носьбіт каляровай мутацыі. У маладых самцоў белы колер сустракаецца вельмі рэдка, хаця яны і могуць быць носьбітамі мутацыі.
Самцы-бацькі часам могуць нападаць на сваіх жа белых птушанят, прымаючы іх за канкурэнтаў. Таксама белыя птушаняты больш уразлівыя, чым іх звычайныя шэра-карычневыя родзічы, апярэнне якіх мае камуфляжны эфект.
Дарослыя польскія лебедзі маюць не чорныя, а ружовыя лапы. У Беларусі гэтая морфа сустракаецца рэдка і больш распаўсюджаная ў Цэнтральнай Еўропе.
Чытайце таксама:
У Славакіі лебедзі не злятаюць з макавых палёў з-за наркатычнага ап'янення
Лебедзі не адляцелі ў вырай? Гэта нармальна
Людгер і Ліна становяцца на крыло. Так назвалі нямецкіх гібрыдных буслянят