Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Паміж журналісткай і дзяжурным часці адбыўся такі дыялог:

— А як часта са сваім сваяком маеце зносіны, прыязджаеце? Па тэлефоне ён нешта вам распавядае — і вы адразу ж у нейкую паніку, — стаў спачатку пытацца і супакойваць дзяжурны.

— Разумееце, не кожны дзень салдаты страляюцца, дзякуй богу. Як не панікаваць?

— Ну, не кожны дзень. Усякае ў жыцці бывае. Як высветлілася, былі парушэнні ў чалавека. Не зусім здаровы быў. Ну, што ж — гэта ж ніяк на вашым дзіцяці не адбілася. Не трэба так усё ўспрымаць. У найбліжэйшыя выхадныя прыязджайце, пагутарыце з кіраўніцтвам вашай школы, калі так перажываеце, з сынам пагаворыце. Усе працуюць, служаць, усё нармальна.

— Дык а праверка нейкая будзе праводзіцца ў вас? Гэта ж сур'ёзна, калі з ружжаў салдаты выносяць патроны.

— Ён нічога нікуды не выносіў.

— А што здарылася?

— Я не магу па тэлефоне вам сказаць, што здарылася. Ідзе следства.

А ваша дзіця таксама падае вам адно, не ведаючы ўсяго, і вы на падставе гэтага робіце нейкія высновы. Ён не ведае падрабязнасцяў. Сказаў, што ведае, наколькі ён гэта разумее, а вы ўжо раздзьмулі з гэтага сур'ёзную праблему. Вы ж дарослыя, сур'ёзныя людзі, павінны неяк па-іншаму…

Ведаеце, як гэтыя дзеці — самі прыдумаюць, перабольшаць, яшчэ дададуць, каб было цікавей.

— А вы не лічыце сур'ёзнай праблемай, што ў вас салдаты тэрміновай службы ў вучэбцы страляюцца?

— Вы ж зразумейце, я не кажу, праблема гэта ці не праблема — я наогул не павінен на гэтую тэму з вамі гаварыць.

Я так скажу: нармальныя хлопцы, нармальныя дзеці не страляюцца. А на дадзеным этапе высвятляецца, што ў хлопчыка, можа, не зусім з галавой было ў парадку, ну, гэта [суіцыд] магло адбыцца і дома, і дзе заўгодна. Проста збег абставін, разумееце? І вам пра гэта думаць не трэба. Тое, што здарылася, — праблема зусім іншых людзей.

Вам трэба думаць пра сваё дзіця, таму прыязджайце, пагаворыце з ім, з камандзірам, Даведайцеся, як у яго служба, якія ў яго праблемы, ці ўсё добра — і ўсё стане на свае месцы, усё [будзе] нармальна.

— А чаму не было афіцыйных заяў ад Мінабароны пра гэты выпадак? Каб бацькі ведалі, што адбываецца.

— Якія могуць быць афіцыйныя версіі, калі ідзе расследаванне, следства? Я вам проста кажу як яно ёсць — па тых фактах было нешта не ў парадку ў чалавека.

— Разумееце, на выхадных прыедзеш да салдата, пабудзеш, а потым ён застаецца там у вас адзін — і адбываюцца такія выпадкі. Перажываеш, раптам яшчэ хтосьці знойдзе нейкі патрон.

— Ну, калі нармальнае дзіця, праблем не было, чаго яно павінна шукаць гэтыя патроны?

— Той загінулы хлопец неяк жа трапіў у войска, таксама праверкі праходзіў.

— Трапіў, неяк трапіў… Гэта ўжо пытанне іншае, як ён трапіў у войска, — пасля паўзы адказаў дзяжурны і яшчэ раз параіў наведваць свайго сваяка-салдата ў часці, быць на сувязі з камандзірам, які «бліжэй да яго», і не перажываць.

Чытайце таксама:

Скончыў жыццё самагубствам намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама — BELPOL

У Кобрыне скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы афіцэр міліцыі, бацька чатырох дзяцей

«У часці маўчаць, але ў войску так быць не павінна, што хлопцы страляюцца ў нарадзе». У Брэсце застрэліўся салдат тэрміновай службы — «Зеркало»

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
25