Паводле слоў еўрачыноўніцы, Еўропа на баку беларусаў.

«Барацьба за дэмакратычную Беларусь жывая. Ваша барацьба — наша барацьба, мы не пакінем вас адных», — заявіла Метсола.

У паведамленні, якое суправаджае апублікаваны ў твітары відэаролік, кіраўніца Еўрапарламента адзначыла, што «тры гады таму беларускі народ абраў для сваёй краіны новы вектар», арыентаваны на «свабоду, суверэнітэт і дэмакратыю». 

«Замест гэтага ён сутыкаецца з палітычнымі пераследамі, пагрозамі і турэмным зняволеннем. Еўропа рашуча выступае на баку народа Беларусі. А Лукашэнка павінен быць прыцягнуты да адказнасці», — напісала Метсола. 

Чытайце таксама:

«Я стаю тут, таму што я ўсё яшчэ хачу гаварыць». Былая палітзняволеная правяла адзіночны пікет у Вільні

«Ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач, і з верай у тых, хто будзе пасля нас». Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Дзень Салідарнасці

Прэзідэнт Літвы сустрэўся са Святланай Ціханоўскай і яе камандай

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2