Фота: Радыё Свабода

Фота: Радыё Свабода

Хлопец, паводле звестак выдання, застрэліўся ў ноч з 3 на 4 жніўня.

«Са стрэльбаў вынес нейкі спецыфічны патрон, галавы ў яго не засталося. Кажуць, ён не хацеў у войска. Адмазваўся. Але забралі. Нядаўна знайшлі ў яго ці то нататкі, ці то вершы. З ім пачалі весці працу. За яго ўзяўся галоўны ідэолаг. І пасля гэтага хлопец застрэліўся», — цытуе словы салдата «Флагшток».

Прэс-служба Мінабароны пра здарэнне не паведамляла.

Паводле звестак тэлеграм-канала «МотолькоПомогі», загінулага звалі Ілля.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», імаверна, гаворка ідзе пра 307-ю школу ў Печах.

«Ідэолаг Пячэннік», пра якога згадвае крыніца «Флагштока», — гэта падпалкоўнік Дзмітрый Пячэннік, намеснік начальніка школы па ідэалогіі. Але «Наша Ніва» не мае інфармацыі, ці сапраўды ён займаўся салдатам, які загінуў.

У гэтай жа школе ўвосень 2021-га застрэліўся жаўнер. А летась у аднаго з курсантаў знайшлі перадсмяротную запіску. Тады гэта прадухілілі.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
36
Абуральна
17