Паводле пастановы, суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 25 ліпеня разглядзеў справу па двух артыкулах (ч. 2 арт. 19.11 і ч. 1 арт. 24.23 КаАП РБ) у дачыненні да жанчыны, мамы малалетняга дзіцяці.

Канал ідэнтыфікуе затрыманую жанчыну як Надзею Маліноўскую, адміністратарку сацсетак выдання. Штотыднёвік «Вольнае Глыбокае» выходзіў каля 26 гадоў — да 2021 года.

У пастанове жанчыне ставяць у віну рэпост матэрыялаў «Белсата» ў інстаграме акаўнта выдання, а таксама размяшчэнне «Пагоні», БЧБ-сцяга і надпісу «Жыве Беларусь» у акаўнце газеты ва «УКантакце».

Абодва акаўнты абвешчаныя ўладамі экстрэмісцкімі 26 чэрвеня 2023 года і былі выдаленыя.

За гэтыя эпізоды маладой жанчыне далі штраф 4440 рублёў, канфіскавалі тэлефон «Samsung A41».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13