Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: «Паэзія», «Проза» і «Мастацкі пераклад».

Пераможцаў прэміі ў кожнай намінацыі чакаюць каштоўныя ўзганароды. 

Удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары дэбютных кніг паэзіі або прозы, а таксама перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021 і 2022 гадах у папяровым ці электронным фармаце, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не споўнілася 35 гадоў.

Пераможцаў вызначыць прафесійнае журы. 

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму.

Заяўкі прымаюцца да 16 жніўня (уключна).

Даведка: прэмія за найлепшую дэбютную кнігу была заснаваная ў 2010 годзе ў гонар класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

*** 

У 2021 годзе лаўрэатамі прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча сталі Артур Камароўскі за кнігу паэзіі «Вада пачынае жыць», Давід-Алег Лісоўскі за кнігу прозы «Кніга» і Таццяна Анікеенка за пераклад з балгарскай мовы рамана Міхала Вешыма «Англійскі сусед». 

Суарганізатарамі прэміі сёлета выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1