28 красавіка ў Чыгуначным раёне Гомеля абвясцілі прысуд па ўжо трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі — 1 год пазбаўлення волі. Канчатковы тэрмін пакарання для яе складае 2 гады і 11 месяцаў зняволення. 

Гэтым разам Алену Гнаўк абвінавачвалі паводле арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі». Вядома, што ў жаночай калоніі яе часта адпраўлялі ў ШІЗА, а таксама змяшчалі на некалькі месяцаў у ПКТ.

Увогуле з 2020 года Алену Гнаўк мэтанакіравана пераследавалі: затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, аштрафавалі агулам на 173 базавыя велічыні, дома праводзілі ператрусы, асудзілі па «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі паводле крымінальных артыкулаў. Пад вартай жанчына знаходзіцца з пачатку 2022 года.

Чытайце таксама:

«За мяне не перажывайце, я нікога не забіла і нічога не ўкрала». Пенсіянерку будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў за каментары

ГУБАЗіК затрымаў беларуса — яго прымусілі высмаркацца ў бел-чырвона-белы сцяг і сцяг ЗША

Палітвязня-эмігранта спрабавалі завербаваць. Вось як да яго падступаліся

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
10