Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Фота: Міністэрства абароны Беларусі

«Сёння такіх прыкмет няма, але прысутнасць групы «Вагнер» у непасрэднай блізкасці азначае, што гэтыя правакацыі могуць быць арганізаваныя як супраць Польшчы, так і супраць Літвы і Латвіі», — сказаў журналістам Гітанас Наўседа.

«Таму мы будзем сачыць за іх дзеяннямі, мы ўзмацнілі свае выведвальныя магчымасці, прысвечаныя гэтай праблеме, будзем сачыць за сітуацыяй і будзем гатовыя рэагаваць у выпадку неабходнасці», — падкрэсліў ён.

У той жа час Наўседа адзначыў, што пагроза правакацый для Літвы праз прысутнасць «Вагнера» ў Беларусі сур'ёзная.

«Занадта вялікая спакуса, знаходзячыся тут, ля нашай мяжы, не выкарыстаць сваю прысутнасць для розных правакацый», — заўважыў ён.

Гітанас Наўседа не стаў даваць ацэнку паведамленням польскіх палітыкаў аб магчымых намерах наймітаў «Вагнера» арганізаваць якія-небудзь правакацыі на літоўска-польскай мяжы. Аднак пры гэтым запэўніў, што армія ў выпадку неабходнасці гатовая адрэагаваць на любыя дзеянні, ініцыяваныя на мяжы:

«Я не бяруся ацэньваць рыторыку польскай улады і дзеянні інстытутаў. Мне важна, што нашы дзеянні ўжо даўно ўзгодненыя, яшчэ пасля 2014 года. Пасля абвяшчэння аб дыслакацыі групы «Вагнер» у Беларусі мы распачалі дадатковыя крокі, зацвердзілі новы план прыкрыцця мяжы».

Перад тым, 29 ліпеня, прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што ў Польшчы ёсць інфармацыя пра тое, што больш за 100 наймітаў групы «Вагнер» рушылі ў бок Сувалкскага калідора каля Гродна. Таму, як заявіў Маравецкі, сітуацыя становіцца ўсё больш небяспечнай.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Літвы: Мы не збіраемся дрыжэць перад вагнераўцамі ў Беларусі

Вагнераўцы пачалі трэніраваць у Беларусі падраздзяленні механізаваных брыгад — Мінабароны

Вагнераўцы працягваюць навучаць беларускіх салдат. Гэтым разам агнявой падрыхтоўцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0