Як было нібыта ўстаноўлена ў ходзе судовага следства, Дзмітрый Слук, «20 жніўня 2021 года, будучы паінфармаваным аб тэрарыстычнай накіраванасці дзейнасці, ажыццявіў яе фінансаванне. У прыватнасці, ён перавёў крыптавалюту на віртуальны кашалёк дадзенай арганізацыі ў суме эквівалентнай 2160 даляраў ЗША, што на момант здзяйснення злачынства склала не менш за 5,4 тыс. рублёў». Што гэта за арганізацыя, высветліць пакуль не ўдалося.

Палітзняволены Дзмітрый Слук быў затрыманы 10 лютага 2023 года. Пасля 10 сутак у ІЧУ на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА-1 Мінска. 16 сакавіка ягонае прозвішча было дададзена ў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

У выніку суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін восем гадоў і шэсць месяцаў са штрафам у памеры 300 базавых велічынь (11,1 тыс. рублёў).

Дзмітрый Слук не абскарджваў жорсткага прысуду і неўзабаве будзе этапаваны для адбыцця пакарання ў адну з калоній.

Чытайце таксама:

Палітвязню Яўгену Прапольскаму дадалі да ранейшых васьмі яшчэ паўтара года зняволення

13 спосабаў апынуцца на сутках. Досвед беларуса, які пасля анлайн-флірту трапіў на Акрэсціна

«Не дай страху табой авалодаць». 27 ліпеня Алег Груздзіловіч прэзентуе сваю кнігу пра зняволенне

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
26