Танк Leopard 2A6 падчас нядаўніх вучэнняў НАТА ў Літве Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Танк Leopard 2A6 падчас нядаўніх вучэнняў НАТА ў Літве Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Кястуціс Будрыс 25 ліпеня анансаваў найбуйнейшую ў гісторыі краіны закупку танкаў для патрэб арміі. Паводле слоў Будрыса, якія перадае выданне Delfi, закупляцца яны будуць, хутчэй за ўсё, у Германіі.

Як адзначаецца, у Літве цяпер актыўна ствараецца новая пяхотная дывізія, у склад якой мае ўвайсці новы танкавы батальён, для якога і плануюцца масавыя закупкі танкаў.

Усяго плануецца выдаткаваць 2 мільярды еўра, што, на думку Будрыса, з'яўляецца рэкорднай сумай для Літвы ўвогуле.

Гэта стане адной з найбуйнейшых закупак Літвы — не толькі ў рамках войска, але і для нашай краіны ў цэлым. Гаворка ідзе пра два мільярды еўра, што складаецца не толькі з саміх танкаў, але і боепрыпасаў, лагістыкі, забеспячэння», — заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Кястуціс Будрыс.

Нагадаем, што апроч Літвы стварэннем новага батальёна нядаўна зацікавілася Польшча. Гэты сапёрны батальён будзе займацца абаронай Сувалкскага калідора, вакол якога цяпер ідзе інфармацыйная шуміха з боку Расіі і Беларусі наконт яго магчымага захопу вагнераўцамі

Чытайце таксама:

Прэм'ерка Шыманіце пра вагнераўцаў у Беларусі: «Гатоўнасць Літвы — адэкватная сітуацыі»

«Не праглядаецца сумеснае вядзенне бою». Бундэсвер звярнуў увагу на недахопы ўкраінскага контрнаступлення

У Дзярждуме Расіі заявілі, што ПВК «Вагнер» патрэбная ў Беларусі для будучага захопу Сувалкскага калідора

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?