Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Як сцвярджаюць памежнікі, мужчынам з боку Беларусі, якія мелі намер нелегальна перасекчы мяжу, не спадабалася, што мяжа ахоўваецца і на іх шляху, акрамя тэхнічнага бар'ера, стаяць польскія патрулі. Як сказана ў паведамленні, «людзі з беларускага боку кідаюць каменне, галлё ў афіцэраў і салдат» Польшчы.

«Беларускія службы, якія калісьці былі адказныя за ахову мяжы, удзельнічаюць у арганізацыі і заахвочванні нелегальных перасячэнняў мяжы», — адзначаецца ў паведамленні.

Паводле слоў польскіх памежнікаў, іх беларускія калегі «паказваюць на зручныя месцы для нелегальнага перасячэння мяжы», а таксама «даюць абсталяванне для прарыву праз памежную ахову для замежнікаў, якія не шукаюць міжнароднай абароны ў Польшчы».

«Цэгла, брук, друз, што выкарыстоўваюцца падчас нападаў, не выпадкова знаходзяцца каля шлагбаума, іх пастаўляюць беларускія службы, а дзеянні тых, хто спрабуе перасячы мяжу насуперак дзейным правілам, пагражаюць жыццю і здароўю афіцэраў», — таксама гаворыцца ў паведамленні.

На працягу нядзелі, 23 ліпеня, нелегальныя мігранты, якія спрабавалі прарвацца з Беларусі на тэрыторыю Польшчы, нібыта шэсць разоў агрэсіўна атакавалі польскіх памежнікаў.

Чытайце таксама:

Латвія паскарае будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю

Мінпрыроды ваюе з агароджай у Белавежскай пушчы. Чыноўнікі накіравалі зварот у Камітэт Канвенцыі Эспа

У Фінляндыі паказалі, як выглядае паркан на мяжы з Расіяй. У народзе яго празвалі «сабачым вальерам»

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
28