Палац у Свяцку. Фота: інстаграм Свяцкага палаца

Палац у Свяцку. Фота: інстаграм Свяцкага палаца

Уваход на тэрыторыю комплексу платны:

  • дарослыя — пяць рублёў,
  • дзеці ад 7 да 14 гадоў — два рублі.

Комплекс, у тым ліку рэстаран «Свяцкі бровар», працуе:

  • з пятніцы да нядзелі — з 12:00 да 22:00,
  • з панядзелка да чацвярга — на папярэдні запыт па тэлефоне +375 292 841 023 (званіць з 9:00 да 17:00).

У рэстаране беларускай кухні «Свяцкі бровар» можна паесці (у меню ёсць закускі, салаты і гарачыя стравы), выпіць кавы ці гарбаты, а таксама пакаштаваць чатыры гатункі крафтавага піва «Свяцкае» мясцовай вытворчасці.

Гатункі піва маюць назвы, звязаныя з гісторыяй Свяцка і ваколіц:

  • светлае назвалі «Валовіцкім» — у гонар роду Валовічаў,
  • паўцёмнае — «Маэстра Джузэпэ» — у гонар архітэктара Джузэпэ Сака, які стварыў праект палаца,
  • пшанічнае — «Тэалінскае» — у гонар колішняга мястэчка Тэалін (сёння ў межах Сапоцкіна), закладзенага Антоніем і Тэафіліяй Валовічамі.

Фота часткі меню размясціла ў сторыз свайго інстаграма гродзенская блогерка Анастасія Maggie Яроцкая.

Піўное меню ў «Свяцкім бровары». Крыніца: Старонка ў інстаграме Анастасіі Яроцкай

Піўное меню ў «Свяцкім бровары». Крыніца: Старонка ў інстаграме Анастасіі Яроцкай

Паводле блогеркі, у бровары грала музыка расійскіх выканаўцаў: Хабіба, Джыгана, Zivert.

«Усё было ок, акрамя музыкі. Чаму б у такім аўтэнтычным месцы, бровары на землях князёў Валовічаў, не ўключыць нешта больш нейтральнае?» — напісала Анастасія.

Пры гэтым наведваннем Свяцка яна засталася задаволеная. «Пакуль тут няма натоўпаў турыстаў — райскае мястэчка для шпацыраў. Праўда, 20 км ад горада», — напісала яна.

Палацава-паркавы комплекс у Свяцку афіцыйна адкрылі пасля рэканструкцыі ў траўні 2023 года. Але наведвальнікаў туды не пускалі. Прычына — не вырашаныя пытанні з арганізацыяй харчавання і пошукам персаналу.

Цяпер у палац таксама яшчэ не пускаюць — толькі на тэрыторыю і ў рэстаран. Капліца, што знаходзіцца на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля, таксама на рэстаўрацыі.

Чытайце таксама:

Свяцкі палац — твор італьянскага майстра для прускага графа са старажытнага беларускага роду

Ці ў Беларусі знаходзяцца гэтыя славутасці? Тэст

У Шчорсах зноў прадаюць частку былога маёнтка Храптовічаў, ужо за бесцань

Клас
12
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
5