Фота з фэйсбука Алега Груздзіловіча

Фота з фэйсбука Алега Груздзіловіча

Журналіст Алег Груздзіловіч, які правёў дзевяць месяцаў у турме, напісаў кнігу пра свой сумны досвед. У выданні «Мае турэмныя муры» аўтар, нягледзячы на ўсю драматычнасць тэмы, прытрымліваецца свайго фірмавага іранічнага стылю і спрабуе ўбачыць прыкметы чалавечнасці нават у вертухаях. 

— Гэта кніга не толькі пра быт, а хутчэй — уласныя ўспаміны пра перажытае ў турме. Кавалак жыцця, які немагчыма выкінуць, — распавядаў аўтар у інтэрв’ю БАЖ. — Натуральна, што чалавек, пабываўшы ў такой «вандроўцы», хоча расказаць другім аб гэтым вопыце. Адначасова была спроба нешта пераасэнсаваць.

Прэзентацыя кнігі «Мае турэмныя муры» пройдзе ў Вільні 27 ліпеня (чацвер) у Беларускім доме. Наведнікі змогуць атрымаць кнігу з аўтографам аўтара ў падарунак.

Чытайце таксама:

«Некаторыя моманты ўсплывалі ў галаве, як у кіно». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу аб дзевяці месяцах у няволі

«Ваша прашэнне будзе падпісанае пры ўмове, што вы адразу з'едзеце за мяжу». Алег Груздзіловіч расказаў, як вызваляўся з калоніі

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0