Выява: Instagram

Выява: Instagram

Кампанія запускае новы «Браўзер шаблонаў» (Template Browser), які дазволіць карыстальнікам перабіраць шаблоны па катэгорыях. Вы можаце праглядаць шаблоны на аснове рэкамендаваных і папулярных, а таксама праглядаць захаваныя вамі шаблоны або аўдыя.

Вы можаце атрымаць доступ да новай функцыі, націснуўшы на кнопку «стварыць» (create) на галоўнай старонцы, а затым выбраўшы опцыю «Reel». Затым вам трэба націснуць на выявы ў левым ніжнім куце экрана, каб адкрыць галерэю камеры, пасля чаго вы павінны націснуць на «Шаблоны» (Тemplates). Вы таксама можаце знайсці аглядальнік шаблонаў праз укладку Reels, проста націснуўшы на значок камеры, а затым націснуўшы на «Шаблоны».

Вы таксама можаце ўбачыць, як іншыя карыстальнікі выкарыстоўвалі шаблоны, націснуўшы на кнопку «Шаблон ад» (Template by). Гэта прывядзе вас да старонкі з прыкладамі таго, як людзі творча падыходзілі да выкарыстання таго ці іншага шаблону. Варта адзначыць, што TikTok таксама прапануе падобны канцэпт у сваёй праграме са сваімі асобнымі шаблонамі і эфектамі.

Выява: Instagram

Выява: Instagram

Акрамя таго, Instagram заяўляе, што паляпшае магчымасці стварэння і рэдагавання шаблонаў. Цяпер, калі вы выкарыстоўваеце шаблон, то захаваныя ў ім аўдыя, колькасць кліпаў, іх працягласць і AR-эфекты будуць аўтаматычна дададзены ў ваш Reel.

Дадаткова Instagram плануе пачаць аўтаматычна дадаваць тэкст і пераходы, а шаблоны можна будзе наладжваць. Гэта азначае, што карыстальнікі змогуць дадаваць або выдаляць кліпы, наладжваць працягласць асобных кліпаў або рэдагаваць любы папярэдне запампаваны элемент.

TechCrunch заўважае, што новыя функцыі з'явіліся праз месяц пасля таго, як Instagram нарэшце пачаў дазваляць карыстальнікам запампоўваць Reels, апублікаваныя іншымі, каб дзяліцца гэтымі відэа па-за межамі праграмы: у іншых сацсетках і сайтах. Галоўны канкурэнт інстаграма TikTok мае гэтую функцыю на працягу ўжо многіх гадоў і набыў папулярнасць у многім менавіта дзякуючы гэтай функцыі, якая дазваляла глядзець кароткія відэа з вадзяным знакам праграмы па-за межамі платформы.

Чытайце таксами:

Threads перасёк адзнаку 100 мільёнаў карыстальнікаў

У каментах у Instagram можа адбыцца перадазіроўка GIF-файламі

Google прэзентаваў пошукавік на базе штучнага інтэлекту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0