Рэшткі той нямецкай бочкі, у якой захоўвалася і перавозілася паліва, знайшлі на адным з падворкаў у старой частцы Крычава. Бочка гэтая абрэзаная, а ніжняя яе частка дагэтуль выкарыстоўваецца ў якасці ёмістасці для вады.

На дне бочкі можна ўбачыць выціснутыя словы.

Sulo 1941

KRAFTSTOFF

200L

FEUERGEFÄHRLICH

HEER

Kraftstoff 200 L feuergefährlich перакладаецца як «паліва 200 літраў вогненебяспечна», самая ж ніжняя абрэвіятура HEER — «армія». 

Што да надпісу Sulo, які таксама выціснуты на дне бочкі, то гэта сусветна вядомая нямецкая кампанія, якая займаецца выпускам бакаў для смецця. Гэтая кампанія была заснаваная яшчэ ў 1890 годзе і пачынала з вытворчасці металічных бакаў для смецця. 

Як мяркуюць аўтары інстаграм-старонкі «Невядомы Крычаў», падчас Другой сусветнай вайны дзейнасць гэтага прадпрыемства, як і многіх у той час, была, верагодна, пераведзеная на ваенныя рэйкі, таму ў гэты час кампанія стала выпускаць металічныя бочкі для паліва на патрэбы вермахта. Гэтыя бочкі, натуральна, траплялі і на тэрыторыю Беларусі. 

Чытайце таксама:

На гарадзішчы ў Крычаве развальваецца абарончае ўмацаванне XVI—XVII стагоддзяў

На раскопках пад Мінскам знайшлі яшчэ адзін трызуб князя Ізяслава

Неўзабаве апублікуюць 30 унікальных фота Янкі Купалы, сярод якіх здымак з маці

Клас
49
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
9
Сумна
4
Абуральна
2