Сяргей Пархоменка. Скрыншот з відэа

Сяргей Пархоменка. Скрыншот з відэа

«Мне ёсць з чым параўноўваць, бо я жыў у розных краінах. Вялікае бачыцца на адлегласці.

Я магу сказаць ад сябе, што гэта адна з самых свабодных тэрыторый і адна з самых справядлівых. І адна з тых тэрыторый, дзе я дакладна бачу, што ёсць шанец валодаць сітуацыяй у будучыні. Гэта тэрыторыя, дзе не плююць на магілы продкаў, не апаганьваюць помнікаў, не зносяць мемарыяльныя дошкі. Гэта значыць, гістарычная памяць тут ахоўваецца», — сказаў спявак.

«Я вам растлумачу, чаму гэта важна, — дадаў Сярога. — Усе свае веды чалавек чэрпае толькі з мінулага. Вось чаму па гісторыі наносіцца ўдар, гісторыя падменьваецца. А ў гэтай краіне, на гэтай тэрыторыі я бачу, што гістарычная памяць ахоўваецца. Гэтыя людзі маюць шанец».

Спявак Сярога стаў вядомы не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы ў пачатку нулявых. Ён выконваў такія тагачасныя хіты, як «Чорны бумер», «Каля дома твайго», «King Ring». У 2010-я атрымаў дазвол на жыхарства ва Украіне, дзе доўга жыў і працаваў. Але пасля пачатку пратэстаў у Беларусі стаў на бок рэжыму Лукашэнкі, часта адзначаўся пралукашэнкаўскімі выказваннямі і браў удзел у праўладных мерапрыемствах.

Гаворачы пра Беларусь як пра месца, дзе беражліва ставяцца да гістарычнай памяці і ахоўваюць гістарычныя помнікі, якія б яны ні былі, спявак вельмі скажае рэчаіснасць. Бо толькі за апошнія гады беларускае грамадства даведалася і пра знішчэнне цэлага шэрага пахаванняў удзельнікаў польскага ваеннага і пасляваеннага падполля, і пра знос помніка Ларысы Геніюш у Зэльве, і пра замалёўванне фрэскі «Цуд над Віслай» у касцёле ў Солах на Смаргоншчыне, і пра знішчэнне на гістфаку БДУ пано з выявай Каліноўскага, і пра многія іншыя буйныя і дробныя факты, калі ўлады ў сферы аховы гістарычнай спадчыны паводзяць сябе проста па-варварску, а іх памочнікі з ліку прарасійскіх актывістаў фактычна атрымалі карт-бланш на знішчэнне і цкаванне ўсяго, што ім не падабаецца. 

Урэшце, нават памерлы нядаўна ў зняволенні мастак Алесь Пушкін быў асуджаны на пяць гадоў зняволення ў тым ліку за тое, што намаляваў і выставіў партрэт пасляваеннага змагара з савецкай уладай Аўгена Жыхара.

Чытайце таксама:

Рэпер Сярога наведаў Мінскае сувораўскае вучылішча і пахваліў СССР

Саша і Сярога: чаму рэпер Пархоменка фанацее ад Лукашэнкі? ВІДЭА

Рэпер Сярога назваў Сталіна «вялікім гуманістам»

Рэпер Сярога: Лукашэнка — захавальнік балансу. У Беларусі — чыста, спакойна, пануе мір, там шмат людзей са шчаслівымі тварамі

Клас
7
Панылы сорам
44
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
50