Клешч. Фота: Wikimedia Commons

Клешч. Фота: Wikimedia Commons

Часцей за ўсё кляшчы сустракаюцца ў лясных масівах сталіцы. Зоны рызыкі — лесапаркі «Сцяпянка», «Уручча» і «Зялёны Луг», лесапалосы на вул. Францішка Скарыны і вул. Кірылы Тураўскага, экасцежка на вул. Старынаўскай — Нікіфарава, станцыя Сасновы Бор (Дзіцячая чыгунка), парк Чалюскінцаў, парк экстрэмальных відаў спорту ў межах вул. Сталетава, пляж № 2 Цнянскага вадасховішча і лясны масіў Цнянскага вадасховішча, у тым ліку прылеглы да пляжаў № 2, 5, 6, пішуць «Мінск-Навіны».

Але сёлета кляшчоў менш, чым летась.

За першую палову 2023-га года колькасць тых, хто звярнуўся ў медустановы са скаргамі на ўкусы кляшчоў паменшала на 24,4% у параўнанні з леташнім паказчыкам. Напад кляшчоў адбываўся на лецішчах і ў сельскай мясцовасці (50,6%), а таксама ў лясной зоне (26%), радзей — у Мінску і замацаваных прыгарадных зонах адпачынку (18,8%).

Калі верыць словам людзей і на аснове гэтага складаць спіс, то часцей за ўсё кляшчы кусалі ў:

— лясным масіве Цнянскага вадасховішча;

— лесапарках на вул. Ангарская — вул. Герасіменкі, «Сцяпянка», «Мядзвежына», «Зялёны Луг», «Уручча»;

— парках Горкага, Чалюскінцаў, Паўлава і Дружбы народаў, Лошыцкім парку, «Яблыневы сад».

Чытайце яшчэ:

Клешч і яго тэлепартацыя на чалавека: выяўляецца, гэтыя паразіты выкарыстоўваюць статычную электрычнасць 

Якія сродкі ад кляшчоў самыя надзейныя? Параўноўвае навуковец

Кляшчы: як ад іх уратавацца і што рабіць, калі не здолелі

Сродкі ад кляшчоў і камароў, што прадаюцца ў краінах ЕС. Якія найлепшыя?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0