У дадатак да тэрміну, на які Яўген Зашчытаў быў асуджаны раней, суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Вікторыя Палякова 13 ліпеня прысудзіла яму яшчэ шэсць месяцаў пазбаўлення волі.

Цяпер агульны тэрмін, на які асуджаны Зашчытаў, — тры гады і шэсць месяцаў.

Яўген Зашчытаў спачатку быў асуджаны 2 красавіка 2021 г. судом Жлобінскага раёна, які прысудзіў яму тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 КК (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Прычынай стала акцыя пратэсту, якая адбылася ў Жлобіне 9 — 10 жніўня 2020 г. пасля прэзідэнцкіх выбараў. Справу вяла суддзя Наталля Качалава.

У чэрвені 2022 года Яўгену змянілі рэжым адбывання на турэмны. Перад гэтым Зашчытава пакаралі 70 суткамі штрафнога ізалятара, а потым ён яшчэ на два месяцы быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0