Той самы візіт Бэна Уолеса ў Маскву 11 лютага 2022 года і сустрэча з Шайгу. Фота: Savitskiy Vadim / Russian Defense Ministry Press Service via AP

Той самы візіт Бэна Уолеса ў Маскву 11 лютага 2022 года і сустрэча з Шайгу. Фота: Savitskiy Vadim / Russian Defense Ministry Press Service via AP

Паводле слоў Уолеса, яшчэ да пачатку вайны ва Украіне, калі Лондан і Кіеў яшчэ не патрапілі ўсталяваць надзейную шыфраваную сувязь, ён дамовіўся са сваім украінскім калегам Аляксеем Рэзнікавым закадаваць назвы ўзбраенняў, якія пастаўляюцца Украіне, маркамі шатландскага віскі — у памяць пра сваю колішнюю службу ў шатландскай гвардыі.

Так супрацьтанкавыя ракеты NLAW сталі ў перапісцы называцца Glenfiddich (аднасоладавае віскі з усходу Шатландыі), а супрацькарабельныя ракеты Harpoon сталі Islay.

«Я проста пісаў яму: «У мяне ёсць для цябе віскі» ці «Віскі ўжо ў дарозе». Мы, два міністры, проста выбралі для сябе кодавыя словы», — расказаў Уолес.

У сярэдзіне лютага, менш чым за два тыдні да пачатку ваенных дзеянняў, Уолес прыехаў з візітам у Маскву. У якасці падарунка расійскаму міністру Сяргею Шайгу ён прывёз бутэльку віскі:

«Мы абменьваліся падарункамі, і я падарыў яму бутэльку Glenfiddich. Ён не ведаў, што гэта значыць. Такі быў жарт».

Дарэчы, у гэтым самым інтэрв'ю Бэн Уолес, які вядомы актыўнай падтрымкай Украіны ў яе супраціве расійскай агрэсіі, пацвердзіў інфармацыю, што ён прыняў рашэнне пакінуць сваю пасаду ў найбліжэйшыя месяцы. Паведамленні пра яго рашэнне пачалі з'яўляцца ў брытанскіх медыя з учарашняга дня.

Уолес сказаў, што пакіне сваю пасаду тады, калі прэм'ер-міністр Рышы Сунак будзе праводзіць чарговыя перастаноўкі ва ўрадзе. Гэта можа адбыцца ў верасні.

Чытайце таксама:

«Мы не Amazon». Брытанскі міністр абароны просіць Украіну быць больш удзячнай за аказаную дапамогу

Прычынай бракавання Байдэнам кандыдатуры Бэна Уолеса на генсакратара НАТА стала пытанне F-16 для Украіны — медыя

Кіраўнік брытанскага Мінабароны таемна наведаў Кіеў і перадаў пасланне Пуціну

Клас
45
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2