Фота: Jari Pestelacci / Eurasia Sport Images / Getty Images

Фота: Jari Pestelacci / Eurasia Sport Images / Getty Images

Паведамляецца, што паліцыя прыбыла на выклік пасля інфармацыі, што белы БМВ на стаянцы закрануў бардзюр, знак і прыпаркаваную суседнюю машыну, а кіроўца БМВ ляжаў на стаянцы, піша «Трыбуна».

У паліцэйскім рапарце былі прыведзены цытаты сына былога форварда зборнай Беларусі, якія той адрасаваў паліцыянтам падчас затрымання.

  • «Я зарэжу цябе і тваю дачку».
  • «Адпусціце мяне, ці я зраблю адно тэлефанаванне».
  • «Ты ніколі не ўбачыш сваю сям'ю, як гэта страшна».
  • «Адно тэлефанаванне — і вы ўсе мёртвыя, уся ваша сямʼя, увесь ваш род мёртвы».

Паліцэйскія ў рапарце таксама адзначылі, што хакеіст неаднаразова абражаў іх па расавай прыкмеце, быў моцна пʼяны і яго маўленне было невыразным.

«Арызона» пачала працэс скасавання кантракта з Гальчанюком пасля таго, як стала вядома, што хакеіст быў арыштаваны 9 ліпеня.

Гальчанюк правёў 654 матчы ў НХЛ і набраў 354 (146+208) ачкі.

Чытайце таксама:

Малады беларускі брамнік падпісаў кантракт з камандай НХЛ

Ягор Шаранговіч пакінуў «Нью-Джэрсі»

Беларус выйграў прэстыжны Кубак Колдэра

Клас
7
Панылы сорам
52
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6