У жніўні 2020-га Віталя затрымалі падчас пратэстаў і жорстка збілі. У яго пачаў развівацца агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аўтаімунная хвароба злучальнай тканкі), зрасліся суставы пазваночніка і іншыя суставы. Напярэдадні паўторнага затрымання ён паспеў з'ехаць у Польшчу.

Цяпер для мужчыны знайшлі нямецкую клініку, але аперацыя там каштуе куды больш — 55 100 еўра.

Калі ў найбліжэйшыя тыдні Віталю не зробяць аперацыю, яго можа паралізаваць.

Ужо сабрана 85 працэнтаў ад сумы. Свае грошы ахвяравалі 1250 чалавек.

Дапамагчы мужчыну можна па гэтай спасылцы, там жа ўся яго гісторыя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
1