«Сёння мусіў выйсці Зміцер. Але ён «вызваліўся» з ПК-14 і быў арыштаваны па 411-м артыкуле (непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі).

Я не ведаю, што сказаць дзецям, якія з раніцы чакаюць тату дома. Я не ведаю…» — напісала Наста Дашкевіч у фэйсбуку.

У ліпені мінулага года Змітру Дашкевічу прысудзілі 1,5 года калоніі, яго жонцы Насце — 3 гады хатняй хіміі.

Суддзя Таццяна Пірожнікава прызнала іх вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі 23 жніўня 2020 года.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
66