Фрагмент посуду з трызубам Ізяслава. Фота: nasb.gov.by

Фрагмент посуду з трызубам Ізяслава. Фота: nasb.gov.by

Археалагічныя даследаванні гарадзішча і селішчаў пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела Інстытута гісторыі Андрэя Вайцяховіча вядуцца на Менцы з канца мая.

Першае падобнае адкрыццё, якое ў значнай ступені паўплывала на планы маштабнага вывучэння гісторыка-культурнай каштоўнасці каля вёскі Гарадзішча Мінскага раёна, зрабілі ў мінулым годзе.

«Тады сенсацыя была ў тым, што захаванае донца гаршка — адзінае падобнае ў Беларусі (цяпер ужо два). Гэта гаршчок, з якога еў сам князь! — пішуць на інстаграм-старонцы сядзібы «Стары Менск». — Ужо тады навукоўцы выказалі меркаванне, што Рагнеду з Ізяславам маглі саслаць не на голае месца ў Заслаўе, а ў Менск. А Заслаўе Ізяслаў заснаваў ужо сам. І вось — другая такая знаходка! Цяпер няма ніякіх сумневаў, што ўжо ў канцы X стагоддзя Менск быў княжацкім горадам і меў вельмі высокі статус».

Усяго некалькі тыдняў таму на раскопках знайшлі касцяны грабеньчык, якому 1000 гадоў.

Раскопкі ў Старым Менску. Фота: nasb.gov.by

Раскопкі ў Старым Менску. Фота: nasb.gov.by

Нагадаем, што раскопкі ў Старым Менску, на замчышчы і селішчы ХІ стагоддзя, ідуць кожны дзень уключна з суботай.

Археолагі запрашаюць далучацца ўсіх ахвотных, алгарытм па наступнай спасылцы.

Чытайце таксама:

На раскопках у Беларусі знайшлі свістульку, якой 400 гадоў, і аднавілі яе гук. Вы паслухайце!

Гарадзішча, на якім пачынаўся Мінск, абвясцілі пешаходнай зонай

На месцы мінскага замчышча знайшлі вытанчаную кафлю

Клас
39
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0