Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык, дзяржабвінаваўца — Вадзім Карачун.

Па інфармацыі мясцовай раёнкі, жыхара Баранавічаў судзілі за тое, што ў лютым 2023 года ён распісаў некалькі сцен у пад'ездзе шматпавярховага дома. У надпісах змяшчаліся абразы на адрас Лукашэнкі. Такім чынам, гэтыя дзеянні следства кваліфікавала адразу па двух крымінальных артыкулах.

Кардаш працаваў слесарам, ездзіў працаваць у Еўропу, сімпатызаваў пратэстам у жніўні 2020 года, адседзеў больш за месяц запар у ІЧУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10