Як піша BNS, мужчына ночыў на мяжы, памежнікі напаілі яго, прапанавалі паесці, але Беларусь па-ранейшаму яго не пускае.
Паводле літоўскіх памежнікаў, сітуацыя ў раёне памежнага пункта нармальная, чэргаў транспартных сродкаў няма. Легкавыя аўтамабілі пераехалі на іншыя пункты пропуску. Уязджаюць і выязджаюць толькі рэйсавыя аўтобусы з літоўскімі нумарамі і дыпламатычны транспарт.
У суботу літоўскі бок спыніў праезд праз мяжу ў «Медніках», бо ў Літву спрабаваў патрапіць пакістанец з падробленымі дакументамі. Беларускія памежнікі яго назад не пусцілі.