У чэрвені 2023 года ў параўнанні з папярэднім месяцам аб'ём продажу новых легкавых аўтамабіляў вырас амаль на чвэрць (на 24,3%) і склаў 2051 адзінку. Пры гэтым доля ў аб'ёмах продажу брэнда Geely застаецца на ўзроўні 79% на працягу ўсяго другога квартала.

У той жа час за першыя шэсць месяцаў 2023 года продаж новых легкавых аўтамабіляў склаў 8046 адзінак. Гэта на 23,5% менш за аналагічны перыяд 2022 года.

У БАА адзначаюць, што ў апошнія месяцы гэтага года назіраецца станоўчая тэндэнцыя ў колькасці мадэляў і марак, што прапаноўваюцца на рынку Беларусі. Калі ў канцы восені 2022 года колькасць мадэляў на продаж была меншая за 30, то на гэты момант яна перавышае 40, хаця ў чэрвені 2022 года іх было 60.

«У найбліжэйшы час тэндэнцыя з'яўлення на рынку новых брэндаў і мадэляў захаваецца, што, як наступства, пашырыць для спажыўцоў гаму аўтамабіляў на рынку», — прагназуе БАА.

Чытайце таксама:

«Белджы» набірае супрацоўнікаў і плануе выпускаць аўто пад уласным брэндам

Лукашэнка загадаў усе дзяржорганы і арганізацыі перасадзіць на «Джылі». Не абышлося без выключэнняў

Якія патрыманыя іншамаркі з Еўропы і ЗША можна купіць па цане новых «Лада» і кітайскіх аўто

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3