Дзмітрый Фірташ. Фота: AP Photo/Ronald Zak

Дзмітрый Фірташ. Фота: AP Photo/Ronald Zak

«Магу пацвердзіць, што спадар Дзмітрый Фірташ не акрэдытаваны пры UNIDO», — заявіў Бетке.

Раней Deutsche Welle паведамляла, што Дзмітрый Фірташ спрабуе атрымаць дыпламатычны імунітэт праз працу пры UNIDO — адным з малавядомых для шырокай грамадскасці міжнародных агенцтваў у структуры ААН, якое павінна спрыяць індустрыялізацыі посткаланіяльных краін трэцяга свету.

У тэксце рашэння Венскага суда, на якое спасылалася DW, было пазначана, што Фірташ мае статус «дарадцы пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене» яшчэ з 2021 года. Якраз на падставе гэтага статусу Фірташ патрабуе спыніць працэдуру сваёй экстрадыцыі ў ЗША, спасылаючыся на дыпламатычны імунітэт.

16 чэрвеня 2023 года паведамлялася, што аўстрыйскі суд вынес рашэнне на карысць Фірташа па справе аб патрабаванні экстрадаваць яго ў ЗША па абвінавачванні ў карупцыі.

Украінскага буйнога бізнэсмена Дзмітрыя Фірташа затрымалі ў Аўстрыі яшчэ ў сакавіку 2014 года па запыце амерыканскіх следчых, але пасля выпусцілі пад заклад у 125 мільёнаў еўра. Фірташу пагражае да 50 гадоў турмы і канфіскацыя ўсіх актываў, калі яго экстрадуюць у ЗША.

Чытайце таксама:

Яшчэ адзін мільярдэр адмовіўся ад расійскага грамадзянства. Ён такі ўжо шосты і быў цесна звязаны з Лукашэнкам

Расійскага мільярдэра беларускага паходжання хочуць пазбавіць швейцарскага ДНЖ

Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0