Аляксей Громаў. Фота: «Укрінфарм»

Аляксей Громаў. Фота: «Укрінфарм»

«Я не магу пацвердзіць гэтую інфармацыю. Для захоўвання ядзерных боепрыпасаў неабходна стварыць спецыяльныя ўмовы, разгарнуць базу для іх абслугоўвання.

Гэта вельмі складаны тэхналагічны працэс. На сёння наяўнасць ядзерных зарадаў на тэрыторыі Беларусі малаімаверная», — адзначыў генерал.

Громаў падкрэсліў, што цяжка сказаць, наколькі рэальная пагроза выкарыстання ядзернай зброі супраць Украіны. У гэтым кантэксце ён падкрэсліў:

«Не трэба забывацца, што гэта вайна з падступным праціўнікам, які не прытрымліваецца міжнароднага права і гатовы на ўсё дзеля дасягнення сваіх мэтаў. Яскравым прыкладам для нас стала знішчэнне расіянамі Кахоўскай ГЭС».

16 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Беларусь, маўляў, ужо дастаўленая першая партыя ядзерных зарадаў, якія плануюць размясціць на тэрыторыі краіны.

Чытайце таксама:

Сі Цзіньпін асабіста перасцярог Пуціна ад прымянення ядзернай зброі

Расія не будзе перадаваць Беларусі кантроль над ядзернай зброяй — МЗС

Польшча хоча размясціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю ў адказ на размяшчэнне расійскай у Беларусі

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0