Фота ілюстрацыйнае
Паводле звестак выдання, 4 ліпеня Прыгожыну вярнулі два карабіны «Сайга», наразны аўстрыйскі карабін Steyr Mannlicher, паўаўтаматычную вінтоўку «Арка» і яшчэ некалькі стрэльбаў ды пісталетаў.
«Самы статусны прадмет у гэтай калекцыі — пісталет Glock. Ён імянны. Прыгожына ім узнагародзіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Праўда, яшчэ да таго, як паміж самым вядомым у Расіі бізнэсменам і міністрам абароны Сяргеем Шайгу здарылася непаразуменне», — адзначае «Фонтанка».
Паводле інфармацыі выдання, Прыгожын асабіста прыехаў па зброю ў Санкт-Пецярбург.
Раней паведамлялася, што Прыгожыну вярнулі 10 млрд расійскіх рублёў, знойдзеныя ў дзень бунту ў машыне «Газель» у двары гатэля «Палац Трэзіні» і ў мінівэне на падземнай паркоўцы гатэля «Рывер Хаус». Але атрымліваў іх па даверанасці кіроўца Прыгожына, а не ён сам.
Чытайце таксама: