Фота з інстаграма клуба

Фота з інстаграма клуба

У мінулым сезоне клуб з Мельца заняў 11-е месца ў польскай Экстракласе.

У новай камандзе Шкурын з цэннікам 600 тысяч еўра па Transfermarkt — самы дарагі футбаліст. Агульны трансферны кошт «Сталі» складае 3,83 млн еўра, як піша «Трыбуна».

У мінулым сезоне 23-гадовы форвард паспяхова выступіў за «Макабі» Петах-Тыква (Ізраіль, Д2), дапамог клубу здабыць чэмпіёнства і, як след, павышэнне ў класе. Агулам у 33 матчах сезона Шкурын вызначыўся 15 галамі і 4 галявымі перадачамі.

Вядома, аднаго з галоўных галеадораў «Макабі» было б не супраць пакінуць у складзе, але першыя паведамленні пра тое, што ў Ізраілі беларускі форвард не затрымаецца, з'явіліся ў канцы мая: тады ў інтэрнэце распаўсюдзілася інфармацыя, што ў паслугах Шкурына зацікаўленыя клубы вышэйшых дывізіёнаў усё таго ж Ізраіля і Польшчы.

Галоўная праблема ў кейсе Шкурына ў тым, што правы на футбаліста належаць маскоўскаму ЦСКА. Расійскі клуб беларус пакінуў у 2021 годзе, перайшоўшы ў арэнду спачатку ў кіеўскае «Дынама» (8 матчаў ва УПЛ і 0+4 па «гол+пас»), потым у польскі «Ракаў» (2 матчы ў чэмпіянаце без галявых дзеянняў) — у абедзвюх калектывах замацавацца не атрымалася. Цяпер, пасля паспяховай арэнды ў «Макабі», Шкурын вярнуцца ў Расію не можа праз сваю грамадзянскую пазіцыю: Ілля выступае супраць рэжыму Лукашэнкі і нападу расіян на Украіну.

У пачатку чэрвеня агент футбаліста Валерый Ісаеў паведаміў, што ЦСКА шукае для Шкурына варыянты трансферу ці арэнды. Пакуль невядома, ці пераход Іллі ў «Сталь» паўнавартасны альбо гэта чарговая арэнда.

У 2020 годзе Ілля першым з беларускіх спартоўцаў публічна заявіў, што адмаўляецца выступаць за колеры нацыянальнай каманды на знак салідарнасці з дэмакратычнымі пратэстамі ў Беларусі.

«Пра трапленне ў пашыраны спіс зборнай краіны зноў даведаюся праз сацыяльныя сеткі, таму свой адказ пішу таксама тут, — напісаў Ілля Шкурын 15 жніўня 2020 года ў інстраграме. — Прадстаўляць інтарэсы нацыянальнай каманды я адмаўляюся да таго часу, пакуль дзейнічае рэжым Лукашэнкі. Жыве Беларусь».

У снежні 2020 года футбаліст падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту. Пасля гэтага быў выключаны са зборнай Беларусі і пазбаўлены льготы па адтэрміноўцы вайсковай службы.

Тагачасны старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў заяўляў, што Шкурын не меў права адмовіцца прыязджаць у зборную. Федэрацыя футбола нават скардзілася ў ФІФА, але міжнародная футбольная федэрацыя адмовілася разглядаць скаргу.

Чытайце таксама:

Справа аб дамоўных матчах. Пракурор просіць пакараць экс-дырэктара «Шахцёра» штрафам, які амаль выплачаны

На пасаду галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі разглядаецца легенда «Барселоны» — БФ 

Легенда футбольнага «Нёмана», якога нядаўна затрымлівалі, пакінуў клуб

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1