Галоўныя партнёры, якія фінансава падтрымлівалі Кангрэс, істотна скарацілі дапамогу на гэты год.

«Асноўная місія Кангрэса — збіраць вялікую колькасць навукоўцаў і экспертаў розных дысцыплін, ствараць прастору для супольнай камунікацыі, Але сітуацыя ў гэтым годзе ставіць канцэпцыю пад пагрозу. У Арганізацыйным камітэце нават ставілася пытанне пра адмену Кангрэса ў гэтым годзе», — напісаў Арганізацыйны камітэт.

У выніку было вырашана прыняць кампрамісны варыянт: скараціць колькасць субсідый на пражыванне і транспарт, а таксама перавесці частку секцый у анлайн-рэжым.

«Гэта рашэнне для нас вельмі складанае, — пішуць на сайце мерапрыемства, — паколькі разбурае традыцыйны фармат падзеі, але на цяпер мы не маем іншага выбару. Вельмі спадзяёмся на ваша разуменне складанай сітуацыі, у якой аказалася арганізацыйная каманда Кангрэса».

У анлайн-рэжым пераводзяцца наступныя секцыі:

  • Філалогія;
  • Гістарычная і культурная спадчына;
  • Культура і культурныя даследаванні.

XI Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі плануецца ў Гданьску з 22 па 24 верасня. Праца Кангрэса будзе адбывацца па 14 даследчых панэлях, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны, паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства ды іншыя кірункі.

Чытайце таксама:

Праграма для беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў

Прыпыніў дзейнасць Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

Ці рэальна ў эміграцыі стварыць дэмакратычныя інстытуты, з якімі можна будзе прыйсці ў новую Беларусь?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
0