Святлана Ціханоўская і кіраўнік фонду «Байпол» Аляксандр Азараў

Святлана Ціханоўская і кіраўнік фонду «Байпол» Аляксандр Азараў

Пра канфлікт у аб’яднанні былых сілавікоў стала вядома на пачатку чэрвеня з прызнання Азарава, што ім страчаны кантроль над сеткамі арганізацыі.

У далейшым Аб'яднаны пераходны кабінет абвясціў, што «Байполаў» стане два і ў кожнага будзе свой абшар адказнасці.

Кантроль над тэлеграм-каналам застаўся ў байполаўцаў, не згодных з кіраўніцтвам Аляксандра Азарава. Іх лідарам стаў — Мацвей Купрэйчык. Гэта група мелася аддзяліцца ад фонду «Байпол», які ўзначальвае Азараў.

Мацвей Купрэйчык. Скрыншот відэа YouTube-канала «Байпол»

Мацвей Купрэйчык. Скрыншот відэа YouTube-канала «Байпол»

Апаненты Азарава і апублікавалі паведамленне пра аднаўленне працы арганізацыі.

У ёй яны прынеслі выбачэнні грамадзянам Беларусі за дапушчаныя памылкі і запэўнілі, што «крызісная сітуацыя была дэтальна вывучаная», прынятыя захады, каб падобнага не паўтаралася.

«Дзякуючы праведзенай працы мы не толькі збераглі самае каштоўнае — людзей са сваімі ведамі, навыкамі, уменнямі і досведам, — але і ўзмацнілі каманду», — заяўляе частка каманды, якая разам з Мацвеем Купрэйчыкам.

Яны перайменаваліся ў «Белпол».

«У выніку сходу ўсіх супрацоўнікаў арганізацыі былі зацверджаныя:

— новая назва і новы лагатып арганізацыі — BELPOL;

— напрамкі дзейнасці і агульная стратэгія арганізацыі;

— праект статута арганізацыі;

— удасканалены сістэмы адміністрацыйнай бяспекі;

— новыя падыходы ў рабоце з медыя;

— парадак фінансавай справаздачнасці.

Што тычыцца выключаных з Аб'яднання сілавікоў Беларусі А. Азарава і С. Лупаносава, паведамляем, што мы спыняем любое супрацоўніцтва з названымі асобамі і Фондам BYPOL.

Таксама растлумачым, што перайменаванне арганізацыі — гэта мера выключна тэхнічная. Поўным праваўладальнікам абсалютна ўсіх магчымасцяў і інструментаў як тэхнічных, так і інтэлектуальных ёсць АСБ BELPOL. Юрыдычная назва BYPOL і план «Перамога» застаецца за фондам А. Азарава», — напісалі белполаўцы.

У каманду вяртаецца таксама Андрэй Астаповіч.

Аляксандр Азараў у каментары «Нашай Ніве» настойвае: тое, што адбылося ў арганізацыі, «не раскол».

«З арганізацыі былі звольненыя супрацоўнікі і ўсё», — кажа Аляксандр Азараў.

«Мы не плануем нічога мяняць, будзем займацца, чым і займаліся раней, — падсумоўвае ён. — А пра іх нічога не ведаю».

«Байпол» быў створаны былымі сілавікамі ў 2020 годзе.

Глядзіце таксама:

Храналогія канфлікту ў «Байполе» — што за чым адбылося

Новы віток канфлікту ў «Байполе»: заявілі, што Азараў там ніхто і яго выключылі

У каго цяпер даныя беларусаў, што пісалі ў чат-бот плана «Перамога»?

BYPOL запрасіў прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады ўвайсці ў камісію для фінансавага аўдыту арганізацыі

Клас
6
Панылы сорам
17
Ха-ха
10
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?