Цяля з калгаса «Дубавіца» па шыю ў гнаявой жыжы. Скрын відэа з сацыяльных сетак

Цяля з калгаса «Дубавіца» па шыю ў гнаявой жыжы. Скрын відэа з сацыяльных сетак

На відэа, якое разляцелася па сацыяльных сетках, бачна, што ў даўно нячышчаным загоне адно з цялят ляжыць у гнаявой жыжы, а іншыя ледзь перастаўляюць ногі па брудзе.

Таксама бачнае цела здохлай жывёліны, якое амаль патанула ў гнаі.

Кіраўніцтва гаспадаркі пазбягае каментаваць сітуацыю на ферме.

У Кармянскім райвыканкаме заявілі, што ферма — закрыты для наведвання староннімі людзьмі аб’ект, і адмовіліся гаварыць пра ўтрыманне жывёл у «Дубавіцы».

Цяляты з «Дубавіцы» ў забруджаным загоне. Скрын відэа з сацыяльных сетак

Цяляты з «Дубавіцы» ў забруджаным загоне. Скрын відэа з сацыяльных сетак

У адным з камітэтаў Гомельскага аблвыканкама запэўнілі, што паказаны на відэа забруджаны загон ужо пачысцілі, а цялят перагналі ў іншае месца. Усё гэта было зроблена на працягу 4-5 гадзін пасля з'яўлення відэа ў інтэрнэце.

«Аўтар відэа выдаліў яго з тыктоку, бо ўбачыў, што сітуацыя выпраўленая. На жаль, нашы людзі не могуць пазваніць кіраўніцтву раёна і абазначыць праблему, а займацца толькі такім піярам», — наракаюць чыноўнікі.

Яны тлумачаць, што загон, які знаходзіцца ў нізоўі, затапіла праліўнымі дажджамі.

«Усё, што там [на відэа] паказваюць, — гэта кармавы стол, да якога збеглася арганіка. А сам загон у нармальным стане. Цяпер там чыста і суха», — сцвярджаюць у аблвыканкаме.

Паводле чыноўнікаў, кіраўніка гаспадаркі прыцягнулі да адказнасці і яшчэ ідзе расследаванне. Па яго сканчэнні будуць пакараныя іншыя вінаватыя асобы.

Сельгаспрадпрыемства «Дубавіца» спецыялізуецца на вытворчасці мяса і малака, вырошчванні збожжа і развядзенні буйной рагатай жывёлы.

Цела здохлай жывёліны ў забруджаным загоне гаспадаркі «Дубавіца». Скрын відэа з сацыяльных сетак

Цела здохлай жывёліны ў забруджаным загоне гаспадаркі «Дубавіца». Скрын відэа з сацыяльных сетак

Сёлета Дзяржкантроль канстатаваў, што ў Гомельскай вобласці ў 9 з 21 раёна павялічылася смяротнасць жывёл. Па факце ўтойвання гэтых фактаў распачатыя амаль чатыры дзясяткі крымінальных спраў.

Сярод праблемаў кантралёры назвалі загноенасць фермаў, адсутнасць збалансаванасці рацыёну кармлення жывёл ды нізкая якасць кармоў. Гаспадаркам не хапае спецыялістаў. Адсутнічаюць заатэхнічныя і ветэрынарныя службы.

У справаздачы Дзяржкантролю згадвалася і сельгаспрадпрыемства «Дубавіца». Выканаўца абавязкаў кіраўніка гаспадаркі Андрэй Каўганаў апраўдваў падзеж каровінага статку недахопам кармоў.

«Жывёлы знясілелі», — прызнаваў Каўганаў.

Глядзіце таксама:

«Пярэднія цыцкі прыгожыя, а заднія — не». У краіне праходзіць кастынг сярод кароў, найлепшая паедзе заваёўваць сталіцу

Каля Чарнобыля жыве статак дзікіх кароў, якія навучыліся выжываць самастойна. Іх нават не трэба даіць

Беларускі пенсіянер расказвае пра Грузію, працу ў фермера, віно, гаючую прыроду ды злосць на лукашыстаў

Клас
0
Панылы сорам
17
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
12
Абуральна
41

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?