«Цяпер стадыя ліквідацыі выдавецтва «Кнігазбор» пачала выходзіць на фінішную прамую», — напісаў сёння кіраўнік выдавецтва ў сацсетках.

«Пачаў пакрысе забіраць з інтэрнэт-кнігарняў непрададзеныя кнігі. Замовіць іх яшчэ можна на knihi.by, kniganosha.by, tn.by!».

«Кнігазбор» — адно з апошніх недзяржаўных выдавецтваў у Беларусі.

За 27 гадоў было выдадзена каля трох тысяч найменняў кніг.

Ліцэнзію «Кнігазбора» прыпынялі двойчы, апошні раз — з 22 снежня 2022 года — на месяц, піша Reform.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
4