«Здымаем усе абмежаванні, звязаныя з увядзеннем рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі», — напісаў Сабянін у сваім Telegram-канале. Ён удакладніў таксама, што выпускныя для школьнікаў, якія павінны былі прайсці ў гэтыя выхадныя, пройдуць 1 ліпеня.

У Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце (НАК) паведамілі, што на тэрыторыі Маскоўскага рэгіёна абстаноўка стабільная, як піша «Спутнік».

Нагадаем, што ў сувязі са спробай мяцяжу ПВК «Вагнер» у Маскве ў суботу быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, створаны аператыўны штаб, адмененыя раней абвешчаныя масавыя мерапрыемствы. Для мінімізацыі рызыкі ў Маскве таксама вырашылі абвясціць панядзелак непрацоўным днём.

У Расіі распачалі супраць Прыгожына крымінальную справу, Пуцін назваў гэта здрадай, а ў Маскве і вобласці ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

Аднак ужо ўвечары Прыгожын абвясціў, што разварочвае калоны і ідзе назад. У Крамлі заявілі, што справу супраць яго закрыюць, сам верхавод ПВК «пойдзе ў Беларусь». Таксама яны паабяцалі не пераследаваць яго наймітаў. Гэта стала нібыта следствам перамоваў Прыгожына з Аляксандрам Лукашэнкам. Таксама стала вядома, што калоны ПВК «Вагнер» могуць пайсці ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Экс-кіраўнік ЦРУ параіў Прыгожыну не падыходзіць да незавешаных вокнаў у Беларусі

Дэталі таго, што адбывалася ў Крамлі і Растове 23—24 чэрвеня, праліваюць святло на ролю Лукашэнкі і аслабленне Пуціна

«Фенаменальны выбар Прыгожына…» Падаляк — пра мяцеж кіраўніка ПВК «Вагнер» і карысць ад яго 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1