50-гадовы юрыст Роберт Зесельман у нядзелю выйграў выбары ў акрузе Зонеберг у федэральнай зямлі Цюрынгія, на мяжы з Баварыяй, піша Deutsche Welle.

Зесельман атрымаў на выбарах ландрата ў другім туры 52,8 працэнта галасоў выбаршчыкаў, а = кіраўнік акругі, прадстаўнік Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Юрген Кепер набраў 47,2 працэнта. Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ), Левая партыя, Свабодная дэмакратычная партыя і «Саюз-90»/»Зялёныя» ў другім туры падтрымалі кандыдатуру Кепера. Яўка на выбарах склала 59,6 працэнта.

Зонеберг з прыкладна 57 тысячамі жыхароў, з якіх каля 48 тысяч маюць права голасу — адна з самых маленькіх акругаў ФРГ.

«Сігналам трывогі» для ўсіх дэмакратычных сіл назваў абранне Зесельмана міністр унутраных спраў Цюрынгіі Георг Маер, член СДПГ. Паводле яго слоў, прыйшоў час «адкласці міжпартыйныя рознагалоссі і абараняць дэмакратыю разам».

Роберт Зесельман — ураджэнец Зонеберга, ён з'яўляецца дэпутатам зямельнага парламента Цюрынгіі ад АдГ. У 2019 годзе «Альтэрнатыва для Германіі» заняла тут другое месца на выбарах, істотна палепшыўшы свой вынік.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6