Яўген Прыгожын пасля сканчэння мяцяжу. Фота: Getty Images

Яўген Прыгожын пасля сканчэння мяцяжу. Фота: Getty Images

Падзеі апошніх дзён у Расіі сталі сюрпрызам і шокам: на вачах за суткі ядзерная дзяржава аказалася на парозе грамадзянскай вайны. Палітыкі і бізнэсоўцы з усяго свету спрабавалі зразумець тое, што адбываецца і як дзейнічаць далей.

Расійскія апазіцыйныя дзеячы не сталі выключэннем у гэтым пытанні.

Некаторыя з іх убачылі ў мяцяжы ПВК «Вагнер» магчымасць змяніць сітуацыю ў Расіі. Іншыя палічылі, што мяцеж аслабляе дзяржаву і ставіць пад удар вайскоўцаў і грамадзян Расіі. А трэція засталіся на зыходных пазіцыях, не паддаючыся прынцыпам: «вораг майго ворага» ці «абы толькі не стала яшчэ горш».

Паказваем на прыкладах, як гэта ўсё выглядала.

Міхаіл Хадаркоўскі: «Мы павінны дапамагчы людзям пачуць Прыгожына і перашкодзіць тым, хто хоча яго спыніць»

Расійскі мільярдэр і ўплывовы дзеяч эміграцыі Міхаіл Хадаркоўскі расцаніў мяцеж «Вагнера» як магчымасць зрынуць Пуціна і не без іроніі са свайго боку адкрыта заклікаў падтрымаць Прыгожына і словам, і справай.

На яго думку, Прыгожын адстойваў антываенную і антыпуцінскую пазіцыю.

Любоў Собаль: «Ён спрабаваў мяне забіць, але калі ён зрыне Пуціна, то я яму дарую»

Адна з галоўных паплечніц палітыка Аляксея Навальнага (які цяпер сядзіць у турме) Любоў Собаль падчас мяцяжу заявіла, што ў выпадку перамогі Прыгожына будзе гатовая дараваць яму пераслед яе сям'і, пагрозы і спробы забойства. 

Нягледзячы на ​​сваё моцнае жаданне адпомсціць Прыгожыну, Любоў Собаль падтрымала яго мяцеж і пажадала перамогі.

Ксенія Сабчак: «Мяцеж у ваенны час — гэта кепскі крок»

Ксенія Сабчак, наадварот, выступіла супраць любых паўстанняў у Расіі, асабліва ў ваенны час.

Былая кандыдатка-спойлерка на прэзідэнцкіх выбарах адзначыла, што мяцеж іграе на руку ворагам Расіі і пагражае жыццям грамадзян і вайскоўцаў.

Максім Кац: «Хтосьці стаў лічыць Прыгожына выратавальнікам Расіі? Ён такі ж, як і Пуцін»

Апазіцыйны блогер Максім Кац аказаўся адным з тых, хто не стаў далучацца ні да аднаго з бакоў, бо кожны з іх не варты гэтага. 

Кац раскрытыкаваў тых апазіцыянераў і лібералаў, якія, забыўшыся пра ўсё, сталі падтрымліваць Прыгожына, а таксама зрабіў выпад у адрас Пуціна, што той сам вінаваты ў мяцяжы з-за свайго правальнага палітычнага і ваеннага курсу.

Чытайце таксама:

«Добрыя рускія» пасварыліся з-за Ціханоўскай

Крымінальная справа ў дачыненні да Прыгожына будзе спыненая, ён «выедзе ў Беларусь» — Пяскоў

«Я разрываю свой кантракт». Адзін з асноўных каналаў «Вагнера» раз'юшана накінуўся на Прыгожына адразу ж пасля зліву мяцяжу ў Расіі

Клас
18
Панылы сорам
18
Ха-ха
33
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
9

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?