Члены ПВК «Вагнер» з'язджаюць з Растова-на-Доне на сваю базу, 24 чэрвеня 2023 г. Фота: Stringer / Anadolu Agency праз Getty Images.

Члены ПВК «Вагнер» з'язджаюць з Растова-на-Доне на сваю базу, 24 чэрвеня 2023 г. Фота: Stringer / Anadolu Agency праз Getty Images.

Выведка ЗША ведала пра бунт Прыгожына, які рыхтаваўся з сярэдзіны чэрвеня, пішуць амерыканскія медыя.

І хоць сутнасць і тэрміны плана Прыгожына сталі ясныя незадоўга да яго бунту, «было дастаткова сігналаў, каб сказаць кіраўніцтву, «што нешта не так», распавёў  журналістам The Washington Post амерыканскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці.

Ён мяркуе, што ўрад ЗША быў гатовы да бунту кіраўніка ПВК «Вагнер».

Выведнікі ЗША мяркуюць, што Прыгожын планаваў сур'ёзны выклік вайсковаму кіраўніцтву Расіі цягам даволі доўгага часу, але ягоная канчатковая мэта была незразумелая, удакладняюць у CNN.

Адна крыніца выдання мяркуе, што на арганізацыю сышло не менш за некалькі дзён. Але іншы суразмоўца журналістаў адзначыў, што Растоў-на-Доне знаходзіцца вельмі блізка да лініі фронту, таму, магчыма, мяцеж Прыгожына не патрабаваў працяглай падрыхтоўкі.

Прадстаўнікі заходніх спецслужбаў бачылі прыкметы таго, што Прыгожын рыхтаваўся да такога кроку, у тым ліку шляхам назапашвання зброі і боепрыпасаў, заявілі суразмоўцы CNN.

Чыноўнік сказаў, што яны лічаць, што заявы Прыгожына пра недахоп боепрыпасаў для аперацый ва Украіне былі наўмысным падманам, каб дапамагчы закласці аснову для патэнцыйнага ваеннага выкліку расійскай уладзе. 

Амерыканскія чыноўнікі, як пішуць журналісты, лічылі, што галоўным трыгерам пачатку бунту Прыгожына стала распараджэнне Мінабароны, якое абавязвала байцоў ПВК падпісваць кантракт з вайсковым ведамствам.

Аднак, як дадае The New York Times, дзяржслужачыя ЗША баяліся выступаць з якімі-небудзь заявамі, каб не даць афіцыйным асобам Масквы падставу заяўляць аб датычнасці ЗША да канфлікту.

Чытайце таксама:

Крымінальная справа ў дачыненні да Прыгожына будзе спыненая, ён «выедзе ў Беларусь» — Пяскоў

Еўрапейскі дыпламат: Войска і сілавыя структуры не спяшаюцца з рэакцыяй, дзейнічаюць млява

«Тое, што адбываецца цяпер у Расіі, — гэта рэальна». У ЗША адгукнуліся на вайсковы мяцеж Прыгожына

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
2