Фота: «Коммерсант»

Фота: «Коммерсант»

Адыход, як пішуць, адбываецца ўрачыста. На стадыёне «Растоў-Арэна» ідзе велізарны бягучы радок: «Мы ўсе адзін народ і змагаемся з адным знешнім ворагам. Верым у рускі народ і нашага прэзідэнта!»

Тэлеканал «Дождь» апублікаваў кароткае відэа, на якім найміты збіраюцца, а натоўп ім апладзіруе з крыкамі «Вагнер» — сіла!».

Пра тое, што многія жыхары Растова падыходзяць да байцоў «Вагнера», развітваюцца і фатаграфуюцца з імі, піша і карэспандэнт «Коммерсанта».

Некаторыя кварталы дагэтуль перакрытыя, там стаіць вайсковая тэхніка. А адзін танк па-ранейшаму знаходзіцца ў варотах цырка.

Чытайце таксама:

Прыгожын заявіў, што разварочвае свае калоны

Кампраміс між Пуціным і Прыгожыным дасягнуты пры пасярэдніцтве Лукашэнкі — яго прэс-служба

«Здраднікі Радзімы панясуць непазбежную кару». Як выглядаюць галоўныя старонкі беларускіх дзяржаўных медыя на фоне мяцяжу ў Расіі

Клас
5
Панылы сорам
17
Ха-ха
26
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2