Патрыярх Кірыл. Фота: Contributor / Getty Images

Патрыярх Кірыл. Фота: Contributor / Getty Images

«Калі ворагі накіроўваюць усе намаганні, каб знішчыць Расію, любая спроба пасеяць варожасць унутры краіны — гэта найвялікшае злачынства, якое не мае ніякіх апраўданняў. Як Патрыярх Рускай праваслаўнай царквы, я заклікаю адумацца тых, хто, узяўшы ў рукі зброю, гатовы накіраваць яе супраць сваіх сабратаў. Я падтрымліваю намаганні кіраўніка дзяржавы, накіраваныя на тое, каб не дапусціць смуты ў нашай краіне», — цытуе словы Кірыла прэс-служба Маскоўскага патрыярхата.

У сваім звароце Патрыярх адзначыў, што ваеннае супрацьстаянне ёсць выпрабаваннем. Ён заклікаў расіян захоўваць народнае адзінства, а таксама ўсімі сіламі падтрымліваць салдат і адно аднаго.

Чытайце таксама:

Кадыраў назваў «гнюснай здрадай» мяцеж Прыгожына

Вагнераўцы ў Растове, марш на Варонеж, зварот Пуціна. Што на цяперашні момант вядома пра «мяцеж Прыгожына»

«Удар у спіну». Пуцін выступіў са зваротам да вайскоўцаў і насельніцтва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3