Вайсковая тэхніка на вуліцах Растова-на-Доне

Вайсковая тэхніка на вуліцах Растова-на-Доне

Як адзначыла адна з афіцыйных асоб агенцтву CNN, цяперашнія дзеянні і рыторыка Яўгена Прыгожына — «гэта нешта большае, чым усе яго мінулыя паводзіны».

«Тое, што адбываецца цяпер у Расіі, — гэта рэальна, і пакуль незразумела, чаго чакаць у будучыні», — заявіў неназваны амерыканскі чыноўнік агенцтву CNN.

Нагадаем, што кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын у пятніцу паведаміў, што пазіцыі яго салдат былі атакаваныя верталётамі і артылерыяй Мінабароны Расіі. Пасля гэтага Прыгожын аб'явіў аб пачатку вайсковага перавароту ў краіне.

Чытайце таксама:

«Мяцеж Прыгожына»: што вядома на гэты момант

Пачаліся баявыя сутыкненні паміж ПВК «Вагнер» і сіламі Мінабароны Расіі — Прыгожын

Лукашэнкаўскія прапагандысты таксама не спяць і з хваляваннем сочаць за сітуацыяй у Расіі. Зрабілі для вас падборку іх выказванняў

«Вайна патрэбная была, каб купка жывёлін папіярылася». Прыгожын даў рэзананснае інтэрв’ю, у якім падвёў грунт пад спыненне вайны

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?