15 жніўня мінулага года ў судзе Ленінскага раёна Магілёва Алегу Яфрэменку прысудзілі ў дадатак да ранейшых чатырох гадоў з паловай калоніі яшчэ год у зняволенні. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым.

З 18 лістапада Алег пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі №9. Але, па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя ўстановы ўвесь час цісне на Алега, і новы суд над ім стаў вынікам якраз гэтага.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6