Аляксандр Сырскі. Фота: Генштаб УСУ

Аляксандр Сырскі. Фота: Генштаб УСУ

«Усе хочуць дасягнуць вялікай перамогі імгненна і адразу. Мы таксама хочам гэтага. Але мы павінны быць гатовыя да таго, што гэты працэс зойме некаторы час, таму што з абодвух бакоў засяроджана шмат сіл, шмат тэхнікі і шмат інжынерных перашкод», — адзначыў генерал.

«Хачу сказаць, што нашы асноўныя сілы яшчэ не задзейнічаныя ў баявых дзеяннях, і мы цяпер шукаем, прамацваем слабыя месцы ў абароне праціўніка. Усё яшчэ наперадзе», — папярэдзіў ён.

Сырскі таксама дадаў, што вораг працягвае ўзмацняць самыя небяспечныя для сябе кірункі і будуе там магутную абарону, якую даволі цяжка прарваць. Аднак ён упэўнены, што месца для прарыву будзе знойдзенае.

Таксама генерал расказаў, што цяпер групоўка расійскіх войскаў на ўкраінскай тэрыторыі налічвае каля 400 000 чалавек.

Чытайце таксама:

Чангарскі мост пашкоджаны мацней, чым думалі — Сальда

«Вайна патрэбная была, каб купка жывёлін папіярылася». Прыгожын даў рэзананснае інтэрв’ю, у якім падвёў грунт пад спыненне вайны

«Ракета трапіла роўненька ў кабінет». Украінцы знішчылі расійскага палкоўніка, які кіраваў змаганнем з падполлем на акупаваных тэрыторыях

Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3