Выява: vecteezy

Выява: vecteezy

Паводле Ваўжыка, у новы пакет санкцый хочуць уключыць Беларусь, якая хоць і не бярэ непасрэднага ўдзелу ў вайне Расіі супраць Украіны, але дае сваю тэрыторыю для навучання расійскіх вайскоўцаў, а таксама для нанясення авіяўдараў.

«Мы не можам мірыцца з такой сітуацыяй, тым больш што рэжым у Мінску робіць больш суровай унутраную палітыку ў дачыненні да ўласных грамадзян. Розніца паміж Беларуссю і Расіяй паступова сціраецца, таму гэтыя краіны павінны быць ахопленыя аднолькавымі санкцыямі», — заявіў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы. 

Чыноўнік падкрэсліў, што калі будзе складзены і прыняты 12-ы пакет санкцый, прагназаваць ён не бярэцца. Але «мы мусім імкнуцца да таго, каб ён быў як мага больш шырокі».

Чытайце таксама:

У 11-ы пакет санкцый Еўрасаюза ўключылі двух чыноўнікаў з Беларусі

Еўрасаюз зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі

«Абавязак міжнароднай супольнасці — цалкам ізаляваць рэжым у Беларусі» — Гітанас Наўседа

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1