Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Расія застанецца без «зялёных» машын?

У новым пакеце санкцый гаворыцца пра поўную забарону на ўвоз новых і патрыманых электрамабіляў і гібрыдаў з ЕС у РФ. Таксама пад абмежаванні патрапілі легкавікі з аб'ёмам рухавіка большым за 1900 см³. Як вынікае з дакумента, абмежаванні тычацца толькі РФ, таму для нашай краіны, прынамсі пакуль, ніякіх змен не чакаецца. Але гэта не значыць, што яны не адбудуцца.

Рэч у тым, што даволі істотная колькасць машын, якія асядаюць на рынку РФ, спачатку трапляюць у Беларусь, дзе праходзяць мытную ачыстку. Такая схема застаецца выгаднай перш за ўсё дзякуючы наяўнасці ў Беларусі ўказа нумар 140, які дазваляе пэўным катэгорыям грамадзян увозіць аўто з аплатай 50% пошлін.

Тым не менш, звязвацца з ільготнікамі хацелі не ўсе расіяне, таму пэўная частка аўто размытнівалася на тэрыторыі РФ па поўным тарыфе без удзелу беларусаў. Часцей гэта былі машыны з аб'ёмам рухавіка да 1,5 літра, паколькі розніца ў мыце была невялікая. Асабліва калі дадаць да яе ўзнагароду льготніку.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Але і аўтамабілі з рухавіком аб'ёмам 2 літры можна было нярэдка сустрэць на размытнёўцы ў РФ, пра што кажуць шматлікія расійскія блогеры і перагоншчыкі. Асабліва гэта тычылася дарагіх аўто, у выніковай цане якіх мытныя плацяжы не складалі вялікай сумы.

Напрыклад, поўны мытны плацеж за 2-літровае аўто складае 5400 еўра, а льготны — 2700. Калі да 2700 трэба дадаць яшчэ 1000 еўра за паслугі льготніка, то атрымлівалася ўжо 3700 еўра. У дадатак некалькі соцень выдаткоўвалася на пасярэдніка, пастаноўку і зняцце машыны з беларускага ўліку. У выніку атрымлівалася розніца каля 1500 еўра, што для некаторых было неістотнай сумай, асабліва ўлічваючы дадатковыя рызыкі і складанасці, звязаныя з афармленнем аўто невядома на каго.

Цяпер жа самастойная пакупка аўто ў ЕС для грамадзян РФ стане цалкам немагчымай, калі гаворка будзе ісці пра любыя гібрыды, электракары ці аўто з аб'ёмам вышэйшым за 1,9 літра. Еўрапейская мытня не зможа аформіць экспарт такога аўто, калі пакупніком будзе грамадзянін РФ.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Шляхі абыходу абмежаванняў

Таму расіянам, якія захочуць набыць такія аўто з Еўропы, давядзецца купляць іх у Беларусі або шукаць пасярэднікаў сярод беларусаў, якія пагодзяцца аформіць экспартныя дакументы ў Еўропе на сваё імя.

Далей такое аўто будзе размытнівацца ў Беларусі, пасля чаго паедзе ў РФ. Або пасля выезду з ЕС беларускую мытню такі транспарт будзе праходзіць з іншым камплектам дакументаў, якія будуць адмыслова падрыхтаваныя для нашага боку.

Схема хоць і нелегальная, але вельмі простая, адпрацаваная і добра вядомая мытным органам. У выніку з ЕС машына выязджае нібыта для пакупніка з Беларусі, а на тэрыторыю Мытнага саюза заязджае як для пакупніка з РФ.

Таму кардынальна для расіян нічога не зменіцца. Так, набыццё пэўнай катэгорыі аўто стане больш складаным, спатрэбяцца дадатковыя выдаткі і час, з'явяцца дадатковыя рызыкі, але без машын з ЕС яны праз гэтыя абмежаванні дакладна не застануцца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што тычыцца новых машын, то трэба разумець, што амаль усе яны заязджаюць у РФ праз размытнёўку ў Беларусі, прычым абавязкова з выкарыстаннем ільготніка. Яшчэ адзін шлях, праз які новыя аўтамабілі едуць у РФ, — Кыргызстан. Таму тут новыя санкцыі будуць яшчэ менш адчувальнымі.

Сярод іншых варыянтаў абыходу абмежаванняў пры ўвозе аўто з ЕС у РФ ідзе афармленне экспартных дакументаў у ЕС на грамадзян Казахстана. Як і ў выпадку з іншымі схемамі, пры ўвозе аўто выкарыстоўваюцца два камплекты дакументаў.

Усё гэта робіць куплю аўто больш складанай і дарагой працэдурай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

А што па аўто са Штатаў?

Акрамя таго, можна адзначыць, што расіянам таксама забаронена купляць аўто ў ЗША. Літоўская мытня пры афармленні экспартных дакументаў у парту Клайпеды можа запытаць інвойсы на куплю, а таксама дакументы ўладальнікаў аўто, каб пераканацца, што аўто набыў грамадзянін Беларусі, а не РФ. І што пунктам прызначэння будзе акурат Беларусь. То-бок самастойна набыць і разлічыцца за аўто са Штатаў расіяне таксама не могуць. Частка машын са Штатаў ідзе ў РФ не толькі праз Беларусь, але і праз Грузію.

У выніку можа атрымацца, што ўведзеныя дадатковыя санкцыі на ўвоз аўто могуць павялічыць аб'ём працы той часткі беларускага аўтамабільнага бізнэсу, які спецыялізуецца на прыгоне і перапродажы аўто з Еўропы і ЗША.

Для даведкі: летась фізасобы імпартавалі ў Беларусь у 2,4 разу больш машын, чым год таму. Калі ў 2021 годзе фізічныя асобы імпартавалі каля 35 тысяч аўтамабіляў з трэціх краін, то ў 2022-м — ужо больш за 80 тысяч.

Чытайце таксама:

 Якія патрыманыя іншамаркі з Еўропы і ЗША можна купіць па цане новых «Лада» і кітайскіх аўто

Toyota заяўляе, што яе электрамабілі наступнага пакалення будуць мець запас ходу 1000 км

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
9

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?